Канцэрт з нагоды Дня заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прайшоў у Палацы Рэспублікі.

25 октября 2016

У ім паўдзельнічалі паслы добрай волі, папулярныя артысты і калектывы. У холе можна было ўбачыць выставу найбольш цікавых і значных праектаў ААН. Наш карэспандэнт Ларыса Гулякевіч таксама наведала мерапрыемства.

Дзень ААН адзначае гадавіну ўваходжання ў сілу ў 1945 годзе Устава ААН. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый афіцыйна з'явілася на свет з моманта ратыфікацыі гэтага дакумента. Сярод краін-заснавальніц 71 год таму была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая тады ўваходзіла ў склад СССР. У мінулым юбілейным годзе быў маштабны праект па гарадах Беларусі «Экспрэс ААН - 70». Сёлета мерапрыемствы прысвечаны інфармацыйнай кампаніі «Інклюзіўная Беларусь».

Праект «Інклюзіўная Беларусь» - гэта паўнапраўны ўдзел у жыцці грамадства кожнага чалавека, уключаючы ўразлівыя часткі насельніцтва. А гэта людзі з інваліднасцю, мігранты, бежанцы, людзі, якія жывуць з ВІЧ/СНІД, нацыянальныя меншасці, дзеці без бацькоўскага догляду, пажылыя людзі. Гэта 10-я Мэта ўстойлівага развіцця – забеспячэнне роўнасці.

Праект «Інклюзіўная Беларусь» уяўляе сабой лагічны працяг «Экспрэс ААН - 70» і расказвае пра Мэты ўстойлівага развіцця. Адна з праблем - ВІЧ/СНІД - застаецца актуальнай не толькі ў Беларусі, але і на ўсім зямным шары. Арганізацыя UNAIDS, якая была створана ў 1996 годзе, працуе ў партнёрстве з ААН і прапануе ўсім праходзіць тэсты на інфікаванне. У камандзе тэлезоркі Белтэлерадыёкампаніі.

Святочны канцэрт аб'яднаў усе групы насельніцтва, усіх, хто раней не меў магчымасці ўдзельнічаць у сацыяльных праграмах грамадства. “Інклюзіўная Беларусь” – гэта значыць, нікога не пакінуць па-за межамі актыўнага жыцця краіны.