Канцэрт "Песняроў" пакажуць у эфіры тэлеканала "Беларусь 3"

5 июня 2020
Белтэлерадыёкампанія працягвае запіс канцэртаў і спектакляў "Майстры культуры - ветэранам" у гонар 75-годдзя Перамогі. Напярэдадні тэхнічная каманда медыяхолдынга завяршыла здымкі сольнага канцэрта "Песняроў". Гледачы змогуць убачыць яго ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3". Праз аб'ектывы дзесяці камер ПТС "Рагнеда" можна ацаніць не толькі хіты калектыву, але і прэм'еры гэтага сезона. На філарманічнай сцэне ўпершыню прагучыць песня "Пераможцам слава", якую "Песняры" выканаюць разам з яе аўтарам.

Алёна Марціноўская, рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі: "У першую чаргу ёсць складанасць артыстам. Таму што няма гледача, няма таго кантакту, якога хочацца. Таму ў нас аператары ствараюць атмасферу. І ў першую чаргу артысты працуюць на аб'ектывы нашых камер. Мы пішам анлайн як жывы канцэрт з каментарыямі, з гарачымі вачамі, спадзяюся".

Сачыце за тэматычнымі эфірамі "Беларусь 3" на сайце tvr.by

Пасля філармоніі пастановачная група медыяхолдынга адпраўляецца ў Тэатр-студыю кінаакцёра. Там запішуць спектакль "Хто смяецца апошнім". Сачыце за тэматычнымі эфірамі "Беларусь 3" на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.