Канцэрт на вышыні 10 тысяч метраў

30 октября 2014
Змяніць канцэртную залу на борт самалёта збіраецца беларуская рок-група Джэй Морс. У падтрымку юбілейнага канцэрта з назвай 15 гадоў у аблоках музыканты адыграюць акустычны канцэрт 5 лістапада падчас рэйса Мінск - Амстэрдам на вышыні 10 тысяч метраў. Спецыяльна для такога незвычайнага выступлення ім выдзелілі новы самалёт - Embraer 195LR. Музыканты ўжо даставілі на борт неабходнае абсталяванне і прыступілі да рэпетыцый. Падчас палёту Джэй Морс зробяць два невялікія абедзенныя антракты. Выступленне прадоўжыцца не больш за паўтары гадзіны.