Канцэрт з твораў нашых кампазітараў. "Оперныя галасы Беларусі" ў Маскве

21 апреля 2019

"Оперныя галасы Беларусі" гэтым вечарам  пакараюць сцэну вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі імя Чайкоўскага. Канцэрт з твораў нашых кампазітараў  пройдзе ў рамках праграмы Міжнароднага музычнага фестывалю Дынары Аліевай  Opera Art. Нацыянальны музычны набытак на расійскіх падмостках прадставяць салістка Вялікага тэатра, народная артыстка Беларусі  Анастасія Масквіна і тэнар Маскоўскага тэатра Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі наш суайчыннік Уладзімір Дзмітрук. За дырыжорскім пультам - маэстра  Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

У першым аддзяленні "Оперных галасоў Беларусі" прагучыць опера Дзмітрыя Смольскага  "Сівая легенда", арыя з "Дзікага палявання Караля Стаха", а таксама творы нашага вялікага земляка Станіслава Манюшкі. У другім акце салісты выканаюць сусветныя оперныя хіты.