Канцэрт гурта "J:МОРС" пройдзе ў Дзень усіх закаханых

3 февраля 2020
Да Дня ўсіх закаханых "J:Морс" аб'яднае гітарныя рыфы і класічнае гучанне скрыпак. Адзін з самых папулярных рок-гуртоў краіны рыхтуе двухгадзінны канцэрт у суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Сёння адбылася першая сумесная рэпетыцыя. У трэк-лісце канцэрта 18 песень, большасць з іх знаёма кожнаму. Каб мелодыі загучалі па-іншаму, аўтары абнавілі аранжыроўкі і партытуры. 

Першая рэпетыцыя "J:МОРС" і аркестра Белтэлерадыёкампаніі


Гледачы пачуюць і песні, якія ўвойдуць у новы альбом. Гурт прэзентуе яго ў сакавіку. Зараз для кожнага нумара рыхтуюць фірменны візуальны рад. Сімфанічны канцэрт

"J:МОРС" пройдзе ў зале Prime Hall. У продаж паступіла больш за 2 тысячы білетаў. Кошт аднаго  ад 38 да 83 рублёў.