Канцэрт групы AURA сёння ў прамым эфіры на "Беларусь 3"

15 мая 2020
Белтэлерадыёкампанія сёння ўпершыню правядзе тэле- і радыётрансляцыю з легендарнай Вялікай студыі Дома радыё. Двухгадзінны канцэрт "Барані сваё" ў прамым эфіры - ад лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" групы AURA. Больш за 20 песень, напісаных за 15 гадоў Юліяй Быкавай і Яўгенам Алейнікам. Гэта радыёхіты, песні нацыянальных адбораў на "Еўрабачанне" і трэкі для народных і заслужаных беларускіх артыстаў. У студыі праспяваюць Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева. Музычныя сэты - у жывым гуку і ў фармаце размовы. А напярэдадні ў студыі манціравалі пляцоўку для выступлення артыстаў.

Яўген Алейнік, кампазітар, лідар групы AURA: "Мы невыпадкова выбралі студыю Дома радыё, таму што сёлета спаўняецца 95 гадоў з моманту першай радыёперадачы ў Беларусі, таму студыя самая легендарная, самая ўкамплектаваная. Будзе вельмі шмат гасцей. Уключайце, уключайцеся!"

Лайф-канцэрт пакажуць у 21:55 на "Беларусь 3". Трансляцыя будзе ісці таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі і ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.