Канцэрт "Еўрабачання" ў Амстэрдаме пабіў усе рэкорды

10 апреля 2017

Галоўная музычная навіна. Роўна за месяц да "Еўрабачання" ў Амстэрдаме прайшла галоўная промавечарынка. У сталіцу Нідэрландаў з'ехаліся практычна ўсе ўдзельнікі галоўнага музычнага шоу - артысты з 35 краін. Гэта найважнейшае выступленне перад прэсай, бо журналісты і раскажуць свету, хто годны перамогі. Усе падрабязнасці з Амстэрдама - у нашага спецыяльнага карэспандэнта Яўгена Перліна.

"Еўрабачанне" за 62 гады разраслося да маштабаў міжкантынентальнага конкурсу. Зараз перад самымі галоўнымі шоу ў маі праходзіць яшчэ 6 промавечарынак. У першы ўікенд красавіка - за месяц да шоу - праходзіць самая галоўная.

Ліліян Плюмен, міністр знешняга гандлю і развіцця супрацоўніцтва Нідэрландаў: "Еўрабачанне адлюстроўвае сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці Таму што тут вы можаце быць самімі сабой. "Еўрабачанне" - гэта магчымасць адсвяткаваць нашу агульную свабоду. Спадзяюся, што вы сёння цудоўна адпачняце".

Промавечарынку ў Амстэрдаме праводзяць простыя валанцёры, але пры гэта вельмі прафесійна. Пачынаючы ад сустрэчы артыстаў у аэрапорце, сканчаючы вячэрамі, саўндчэкамі і самім канцэртам.

NaviBand в Амстердаме.jpg

Канцэрт "Еўрабачання" ў Амстэрдаме праходзіць ужо 9 раз. І гэта не проста вячэрняе шоу, але і зносіны з журналістамі. Тут сабралося каля 200 прадстаўнікоў еўрапейскай музычнай прэсы, а таксама ўсе артысты 35 краін-удзельніц.

NaviBand в Амстердаме.jpg

І гэта абсалютны рэкорд, бо да промавечарынкі ў Амстэрдаме не даехалі выканаўцы з 8 краін, ды і мерапрыемства не абавязковае, але эфектыўнае. У прэсы ёсць прамы доступ да зорак. У беларускіх удзельнікаў цікавіліся, вядома ж, падрыхтоўкай нумара, зместам песні і беларускай мовай. Ксюша і Арцём не прапускалі магчымасці навучыць іншаземцаў некалькім словам. "Добрай раніцы!" навучыўся гаварыць і прадстаўнік Швецыі на "Еўрабачанні-2017".

Робін Бенгтсан, прадстаўнік Швецыі на "Еўрабачанні-2017": "Вельмі шмат песень прагучыць на "Еўрабачанні" і ў Еўропе шмат прыгожых і разнастайных моў. Гэта будзе цікава - пачуць беларускую. Мне падабаецца ідэя. У Швецыі таксама складана стаць папулярным на роднай мове, бо ў нас людзі слухаюць у асноўным англамоўную музыку".

Зносіны з прэсай у зорак "Еўрабачання" доўжыліся 6 гадзін. Самая доўгая чарга выстраілася да гаспадынь вечарынкі - жаночага трыа з Нідэрландаў і да італьянца Франчэска - яго букмекеры лічаць фаварытам.

NaviBand в Амстердаме.jpg

Зараз працягваецца брыфінг. І журналістаў частуюць традыцыйнай галандскай стравай - селядцом з цыбулькай. Акрамя сустрэчы з журналістамі, NaviBand прагуляліся па цэнтры Амстэрдама.

Евгений Перлин.jpg

Упершыню ў Амстэрдам на промавечарынку прыехалі і стваральнікі візітовак. Сёлета асноўныя кадры здымае кожная краіна самастойна, але на гэтым не ўсё.

І пасля ўсіх піярсустрэч і зносін з журналістамі адбыўся той самы Канцэрт "Еўрабачання", білеты на які былі прададзеныя за 25 хвілін. А гэта амаль 2 тысячы квіткоў.

Пасля актыўнага проматура ўсе ўдзельнікі "Еўрабачання" бяруць паўзу і канцэнтруюцца на падрыхтоўцы нумара. Бо да шоу ў Кіеве застаўся роўна месяц. 

NaviBand в Амстердаме.jpg

Фота: Яўген ПЕРЛІН