Канцэрт джазавага квартэта пад кіраўніцтвам піяніста Франка Вёстэ ў Мінску

21 ноября 2017

Франка-нямецкі джазавы мост - у беларускай сталіцы. Канцэрт джазавага квартэта пад кіраўніцтвам піяніста Франка Вёстэ гучаў на сцэне тэатра імя Горкага. Кампазітар і музыкант Франк Вёстэ нарадзіўся ў Германіі, але зрабіў паспяховую кар'еру ў Францыі. З французскімі музыкантамі ён арганізаваў квартэт. Гэтую джазавую праграму яны прадстаўлялі ў розных еўрапейскіх гарадах, але у Мінск прыехалі ўпершыню.

Гэты інструментальны джазавы квартэт ужо здзівіў публіку - даў 22 канцэрты ў розных краінах свету. Для музычнага праекта праграму цалкам склаў Франк Вёстэ.