Канцэрт "Беларусь маладая" пройдзе сёння ў Беларускай акадэміі музыкі

17 сентября 2015

Класіка ў выкананні лаўрэатаў спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Сёння вечарам на сцэне Беларускай акадэміі музыкі адбудзецца канцэрт "Беларусь маладая". Ён стане часткай аднайменнага спецпраекта канала "Культура" Беларускага радыё. Пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі выступяць Наталля Корсак, Вераніка Прадзед і Андрэй Шычко. Радыёверсію канцэрта можна будзе пачуць на канале "Культура" Беларускага радыё 23 верасня.