Конкурсныя паказы стартавалі на ўсіх пляцоўках "Лістапада-2019"

2 ноября 2019

Напярэдадні ў сталічным кінатэатры "Масква" адкрыўся тыдзень ХХVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". І сёння стартавалі амаль усе конкурсныя паказы. Напрыклад, "Лістападзік" кінаманы ўспрымаюць, як фестываль у фестывалі. Да афіцыйнай цырымоніі і паказу ў фае кінатэатра "Піянер" з юнымі гледачамі працавала анімацыйна-забаўная група.

Гэтая секцыя пачала свой шлях з нямецкай карціны "Рока мяняе свет" на тэму булінга сярод аднагодкаў. Фільм паказалі пры падтрымцы дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ, а пасля паказу прайшла сустрэча з экспертам па стварэнні бесканфліктнага асяроддзя сярод падлеткаў. Тут жа, але ў малой зале "Піянера", конкурс нацыянальных кінашкол. Традыцыйна адкрыўся беларускай карцінай.

У "Цэнтральным" жа адбыліся паказы стужак асноўнага конкурсу гульнявога кіно і секцыі дэбютантаў "Маладосць на маршы". А ў гэтыя хвіліны на пяці пляцоўках фестывалю конкурс дакуметалістыкі і пазаконкурсныя паказы ў секцыях "Майстар-клас", "Без 5 хвілін "Оскар" і "Гістарычныя хронікі".