Канкурсанты з Украіны, Уэльса і Партугаліі пабывалі ў музеі Янкі Купалы

22 ноября 2018

У дзяцей ёсць і вольны час. Сёння ўдзельнікі з Украіны, Уэльса і Партугаліі пабывалі ў гасцях у Купалы ў музеі беларускага класіка. Знаёмства з творчасцю літаратара ў юных вакалістаў пачалося з відэароліка пра Купалле. У фармаце 3D супрацоўнікі музея паказалі свята, якое і падарыла псеўданім паэту. Народныя гульні, майстар-клас па танцах, папулярных у Беларусі ў Сярэднявечча, галаграфічны тэатр - менавіта так у музеі распавялі пра нехрэстаматыйнага Песняра. Кожны ўдзельнік нават стварыў сваю ляльку-абярэг з ільняных нітак і вывучыў куплет народнай песні на беларускай мове.

Вольга Пархімовіч, загаддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: "Калi мы даведалiся, што да нас прыйдуць дзецi - удзельнiкi дзiцячага "Еўрабачання", мы адразу вырашылi, што для iх будзе праведзена тут у музеі не класiчная экскурсiя аб жыццi i творчасцi нашага паэта, што гэта будзе iнтэрактыўная праграма. Вядома, было пытанне, на якой мове трэба прадставіць сваю культуру, але так, каб яе зразумелi госцi з замежжа, праграма ладзiцца цалкам на англiйскай мове".

Пасля экскурсіі канкурсанты атрымалі салодкія падарункі. Паводле арыгінальнага дызайн-макета спецыяльна да дзіцячага "Еўрабачання" музей падрыхтаваў пернікі з відарысам купальскага вянка. Пачастунак адпавядае слогану "Еўрабачання" "Запальвай!". На іх - агонь - сімвал Купалля.