Канкурсантка з Францыі ўручыла ўзнагароды ўдзельнікам песеннага конкурсу "Франкабачанне"

22 ноября 2018

Мінск працягвае жыць дзіцячым "Еўрабачаннем". На галоўнай пляцоўцы конкурсу ідуць рэпетыцыі канкурсантаў, прагоны з танцорамі і масоўкай.

Да свайго выступлення рыхтуецца і юная артыстка з Францыі Анджэліна. І сёння 12-гадовая канкурсантка сустрэлася з паслом Францыі Дзідзье Канесам і ўручыла ўзнагароды ўдзельнікам першага ў нашай краіне песеннага спаборніцтва - "Франкабачанне". У музычным конкурсе для франкофонных беларусаў прынялі ўдзел навучэнцы 18 навучальных устаноў па ўсёй краіне ад 9 да 15 гадоў. А сам конкурс прысвяцілі выбітнаму шансанье Шарлю Азнавуру. Пераможцам дасталіся білеты на шоу 25 лістапада ў "Мінск-Арэне".

Гісторыю беларускага ўдзелу ў дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" змясцілі пад адну глянцавую вокладку. Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя Петруся Броўкі" выпусціла эксклюзіўную кнігу ў мабільным фармаце на англійскай і рускай мовах. Прадукт ужо прэзентавалі некаторым дэлегацыям. Акрамя таго, энцыклапедыю з ілюстрацыямі і тлумачэннямі можна будзе набыць у мінскіх магазінах, а таксама ў "Мінск-Арэне" ў дзень генпрагону і шоу - 24 і 25 лістапада.