Міністэрства культуры нашай краіны праводзіць конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка-бюста лётчыка, ураджэнца Беларусі, Аляксея Благавешчанскага для ўсталявання яго ў кітайскім горадзе Ухань.
А ў малдаўскім Кішынёве плануюць помнік-бюст нашага першадрукара Францыска Скарыны.Такі ўжо ёсць у Празе. Заяўкі на конкурс можна падаваць да 20 чэрвеня.
Скарыну ў поўнай меры называюць чалавекам свету. Ён жыў і працаваў у шматлікіх краінах Еўропы. Не выключана, што з часам помнікі беларускаму першадрукару з'явяцца і ў Кракаве, Вільнюсе, Падуі.













