Конкурс Маладыя таленты Беларусі закочаны

16 декабря 2013

Яшчэ адзін арыгінальны праект Белтэлерадыёкампаніі - радыёконкурс Маладыя таленты Беларусі - выйшаў на фінішную прамую. Сёння ў Беларускім доме радыё прайшла цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў і дыпламантаў творчай барацьбы. Дарэчы, на ўдзел у конкурсе было пададзена каля 700 заявак з розных куткоў краіны.


Хто ж стаў лепшым, ведае наш карэспандэнт Ларыса Гулякевіч.

Маладыя таленты Беларусі - іміджавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, які падтрымлівае дасягненні юнакоў і дзяўчат у розных жанрах музычнага мастацтва.


Гэта арыгінальны праект Белтэлерадыёкампаніі. Тут гучаць не толькі галасы Беларусі, але і яе струны, клавішы і трубы. Радыёконкурс з рознымі намінацыямі дае вялізныя магчымасці беларускім маладым талентам - навучэнцам музычных школ, каледжаў, Акадэміі музыкі. Тут няма ўзроставых рамак, маладыя ўдзельнікі размеркаваныя па намінацыях Эстрадны і акадэмічны вакал, Інструментальная музыка, Салісты і Ансамблі.


Гэта ўжо чацвёрты радыёконкурс для маладых талентаў, тры з іх праходзяць у статусе рэспубліканскага. Многія з удзельнікаў ужо спрабавалі свае сілы ў адборачных турах дзіцячага Еўрабачання, на Славянскім базары ў Віцебску і ў іншых міжнародных конкурсных праектах.


Праект Белтэлерадыёкампаніі Маладыя таленты Беларусі, выкарыстоўваючы шырокія магчымасці найбуйнейшага медыяхолдынга, папулярызуе творчасць маладых і за мяжой, захоўваючы нацыянальную музычную культуру ў розных жанрах музычнага мастацтва.


Гран-пры ў намінацыі Эстрадны вакал заваявала 11-гадовая Аляксандра Няхай, а ў намінацыі Інструментальная музыка. Салісты Гран-пры атрымаў юны гітарыст Яраслаў Макарыч.