Конкурс “Беларускі кошык” сабраў разам аматараў пляцення з лазы

4 апреля 2015
Гэта рамяство даўно стала візітнай карткай Беларусі. Разнастайнасць і пластычнасць матэрыялу дазваляе ствараць непаўторныя самабытныя вырабы.

Мая калега Наталля Кузьміцкая таксама вучылася рабіць посуд, кветкі і вазы з лазы.

Аднавіць старую мэблю ці зрабіць драўляную цацку. Сталяр Алег Галякевіч якасна і своечасова выканае любую працу. Дасягнуўшы поспеху ў адной прафесійнай справе, сёння ён вучыцца іншай.

Лазапляценне - традыцыйнае беларускае рамяство. Яшчэ ў 16 стагоддзі з вярбовых ці лазовых пруцікаў майстры выраблялі посуд, мэблю і шмат іншых рэчаў рознай формы і памераў. У кожнай гаспадарцы заўсёды быў самаробны кошык з лазы.

Самае простае пляценне з лазы – крыжовае, яно выкарыстоўваецца падчас вырабу звычайных кошыкаў, вось такімі пруцікамі аплятаецца аснова з тоўстых дубцоў.

Па хуткасці, якасці і творчым падыходзе сёння ацэньвалі кошыкі на аматарскім конкурсе. Больш за 20 майстроў за 4 гадзіны павінны былі выканаць выраб з лазы ўтылітарна-дэкаратыўнага або сувенірнага характару.

Лепшыя майстры лазапляцення па выніках конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Дарэчы, сёння гэты від народнага майстэрства становіцца папулярным, асабліва сярод моладзі, якая імкнецца адрадзіць беларускія традыцыі.