Фабрыка "Камунарка" паказала камандзе Даніэля Ястрэмскага "закуліссе" вытворчасці

15 ноября 2018

Раніца "ў шакаладзе" развяла рэпетыцыйны графік прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні".

Кандытарская фабрыка "Камунарка" паказала камандзе Даніэля Ястрэмскага "закуліссе" вытворчасці. Прадэманстравалі і этапы вырабу яго любімай "Алёнкі". Артысты не толькі першымі пакаштавалі навінку (беларускі шакаладна-арэхавы батончык), але і "размалявалі" шакалад уручную.

Даніэль Ястрэмскі, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018": "Шмат я ведаў, але ў жывую ніколі не бачыў, што адбываецца і як гэта адбываецца. І вельмі парадаваўся працэсам, як гэта ўсё вырабляецца. Вельмі спадабалася, як ліліся шакаладныя цукеркі - гэта проста заліпальна!".

Партнёр дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтаваў эксклюзіўныя салодкія падарункі да міжнароднага форуму. Два дзясяткі "шакаладных" карцін па 350 грамаў - для ўдзельнікаў. Фірменны сувенір можна будзе набыць і на галоўнай лакацыі дзіцячага "Еўрабачання" - "Мінск-Арэне".