Кампазіцыя "Попельны" Лізаветы Місніковай на гала-канцэрце крыху зменіцца

7 Кастрычніка 2019

Лізавета Міснікава вядзе падрыхтоўку да дзіцячага "Еўрабачання-2019".

Напярэдадні ў Белтэлерадыёкампаніі запісалі на відэа агульным планам нумар нашай прадстаўніцы на конкурсе. Знятае будзе накіравана пастаноўшчыкам шоу. Менавіта такая буйнасць кадра неабходна спецыялістам, каб ужо на першай рэпетыцыі прапанаваць артысту і яго камандзе варыянт здымкі выступлення або, інакш кажучы, раскадроўку нумара. Падача кампазіцыі "Попельны" на выніковым гала-канцэрце крыху зменіцца - ужо дапрацавана аранжыроўка, зменіцца і харэаграфія. 

Каманда артысткі зараз вядзе работу  і над сцэнічнымі вобразамі  выканаўцы і яе балета. Нагадаем, Лізавета Міснікава прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" у польскім горадзе Глівіцэ  24 лістапада.