Камедыю Украсці Бельмандо прэзентавалі ў Азербайджане

7 июня 2013
Сёння ў Баку ў рамках Дзён культуры нашай краіны паказалі неверагодныя прыгоды расійскага пісьменніка ў беларускім аграгарадку. Сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм прайшоў на ўра. Сёння Дні культуры нашай краіны завяршыліся ў Азербайджане. У Баку за гэты час выступілі майстры мастацтваў, прайшлі фотавыставы аб жыцці і прыродзе нашай краіны.