Каманда Белтэлерадыёкампаніі працягвае здымаць відэавізітоўкі для канкурсантаў дзіцячага "Еўрабачання"

21 ноября 2018

Сёння ў свабодны ад рэпетыцый час канкурсанты дзіцячага "Еўрабачання" прымерылі на сябе акцёрскую прафесію. Каманда Белтэлерадыёкампаніі працягвае здымаць відэавізітоўкі для кожнага з дваццаці ўдзельнікаў. Паводле рэжысёрскай задумкі, дзеці з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці пераносяцца ў розныя куткі Беларусі. Ролікі будуць паказваць на вялікіх экранах у "Мінск-Арэне" за сорак секунд да выхаду ўдзельніка на сцэну.