Каларытны лялечны гарадок

28 июня 2016

Адна з залаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ператварылася ў каларытны лялечны гарадок, дзе ўсе жыхары - прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. Больш за тры дзясяткі персанажаў - аўтарскія працы мастачкі Валерыі Гайшун. Усё дэталёва разгледзела і пазнаёмілася з мастачкай Наталля Бардзілоўская.

"Персона грата", што ў перакладзе "дазволеная асоба" - аўтар так абазначыла свой праект. Назва выставы нагадвае пра часы СССР, калі па этнічнай прыкмеце людзей называлі "пятай графой". Народ, які пры любых умовах жыцця захоўваў аптымізм, пачуццё гумару і самаіронію - у ляльках аўтарства ўраджэнкі Ленінграда, але па каранях і па энергетыцы - бабруйчанкі Валерыі Гайшун.

У яе ўласнай сям'і ўвогуле сплялоя з дзясятак нацыянальнасцей: бабулі - руская і ўкраінка, дзядулі - рускі і яўрэй, першы муж - казах, другі - беларус. На кожнага сваяка ў Валерыі ёсць лялька-партрэт. Але большую частку калекцыі складае яўрэйская тэма. Усё дзяцінства і юнацтва мастачка правяла ў Бабруйску - неафіцыйна - яўрэйскім цэнтры Беларусі. Там - аднакласнікі, сябры, суседзі.

Увасобленыя цэлымі сем'ямі - лялькі з лямцу спецыяльнай тэхнікі "сухога валення" ў характэрных для яўрэйскай традыцыі касцюмах. Ростам 35-40 сантыметраў фігуркі з пазнавальнымі, хутчэй як шарж. У жыццёвых сітуацыях і прафесіях. Кожны экспанат - у сваім інтэр'еры: мініяцюрная мэбля, посуд, усё аўтар падбірала сама.

Валерыя Гайшун - эканаміст. Не мае спецыяльнай мастацкай адукацыі. Але, яе творчы почырк вядомы сярод прафесіяналаў і папулярны сярод гледачоў. Яе аўтарскія выставы праехалі па шматлікіх краінах, яны ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Адну з лялек - маці Марка Шагала - Гайшун падарыла Віцебскаму дому-музею Шагала. Рэч была прызнаная арт-аб'ектам 2013 года.