Каларытная "Тбілісоба" пяты раз пройдзе ў Верхнім горадзе

7 августа 2019

На фестывалі грузінскай культуры 24 жніўня  мінчане прадэгустуюць нацыянальную грузінскую кухню, будуць танцаваць  пад  палымяныя рытмы і нават стануць гасцямі беларуска-грузінскага вяселля. Тэма дружбы  дзвюх  краін стане лейтматывам фестывалю.

Дарэчы, каб прывезці ўсіх артыстаў з Тбілісі ў Мінск,  нацыянальнай авіякампаніі нават прыйшлося памяняць самалёт на больш умяшчальны.