Калекцыю незвычайных ёлачных шароў у падарунак атрымаў Нясвіжскі замак

1 декабря 2020

Майстры ірландскіх карункаў з розных краін звязалі кручком упрыгажэнні для навагодняй ёлкі, якая ўпрыгожыла Белую бальную залу Радзівілаўскага палаца. Кожны шар непаўторны. Рознакаляровыя шкляныя шары з тонкімі зграбнымі карункамі і сетачкай з залатой ніткі створаны ўручную і ўпрыгожаны жэмчугам, пацеркамі і стразамі. У міжнародным праекце "Звяжам свет прыгажосцю" прынялі ўдзел майстры з шасці краін: Расіі, Украіны, Латвіі, Канады, Польшчы, Беларусі.

Ацанілі вырабы і ў самой Ірландыі. Першы ёлачны шар беларускі майстар Вольга Старасціна перадала ў дар музею горада Клонс у Ірландыі.