Калекцыя афортаў і літаграфій Франсіска Гоі і Пабла Пікаса - у Мінску

29 января 2020
Выстава "Пясок і кроў", прысвечаная іспанскай карыдзе, у сталічнай мастацкай галерэі Лібра. 

Асноўныя экспанаты праекта належаць двум сусветна вядомым мэтрам, якія жылі у розны час, - Франсіска Гою і Пабла Пікаса. 

З шэдэўрамі і не толькі іспанскіх мастакоў пазнаёмілася Ларыса Гулякевіч.

Гэта не экспазіцыя рэпрадукцый, а калекцыя афортаў і літаграфій легендарных іспанскіх майстроў Франсіска Гоі і Пабла Пікаса. Калекцыя ўключае больш як 130 работ, якія аб'яднаны адной тэмай "Кроў і пясок". 

Іспанская карыда ў работах Франсіска Гоі і Пабла Пікаса. Сусветна вядомыя мастакі выказалі свае пачуцці і запал аб экстрэмальным і папулярным тады відовішчы, сведкамі якога яны былі. Тэма адна - эмоцыі розныя!

Яны жылі ў розныя эпохі. Франсіска Гоя быў прыдворным мастаком падчас праўлення Карла III і Карла IV і закрануў XVIII і XIX стагоддзі. Яго карыда - запал, прыгажосць і жыццёвы нерв. Пабла Пікаса у XIX-XX стагоддзях надаў іспанскай карыдзе больш філасофскія рысы ў стылі наіўнага мастацтва.

Карыда - у творах беларускіх мастакоў, скульптараў і графікаў


Асаблівасць экспазіцый галерэі Лібра у тым, што разам з сусветна вядомымі геніямі тэмы экспазіцыі дапаўняюць работы сучасных беларускіх майстроў - скульптараў, мастакоў, графікаў. Так, тэму карыды па-беларуску раскрыў скульптар Сяргей Бандарэнка, які надаў перавагу туру, апетаму ў паэме Міколы Гусоўскага - продку і сваяку зубра і іспанскага быка.

Марына Капілава прапанавала бронзавую работу з конямі.


Фарфор, шкло і бронза XVIII-XX стагоддзяў... Прадметы інтэр'ера з прыватнай калекцыі ад ракако да арт-дэко таксама на экспазіцыі невыпадкова. Аўтэнтычны посуд вытворчасці ўзроўню венскай каралеўскай мануфактуры і імператарскага шклянога завода маглі стаяць на сталах як Гоі, так і Пікаса.

Музычнае атмасфернае суправаджэнне ў іспанскім стылі было створана, напісана і выканана на гітары музыкантам і кампазітарам Паўлам Парчаковым.