Калекцыя міні-скульптур знакамітых асоб у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага

31 марта 2020
Фарфоравыя гісторыі. Гагарын, Чаплін, Чэхаў, Купала і Колас. Усяго больш за сотню знакамітых асоб, увасобленых у фарфоры,  экспануюцца ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Калекцыя міні-скульптур і бюстаў ахоплівае перыяд з 1930-х гадоў да нашых дзён. Усе экспанаты былі створаны на такіх знакамітых фарфоравых заводах яшчэ савецкіх часоў, як Ленінградскі, Ламаносаўскі, Кіеўскі, Рыжскі, вядома, Мінскі і Добрушскі, а таксама на заводах  Германіі і іншых краін Еўропы.
Экспазіцыю з прыватнай калекцыі Віктара Суворава можна ўбачыць да 3 мая.