Духмяныя шэдэўры прэзентавалі ў Музеі гісторыі Мінска

20 марта 2019

Кава замест фарбаў. Духмяныя шэдэўры прэзентавалі ў Музеі гісторыі Мінска. Тут выстаўлены рэпрадукцыі карцін вядомых беларускіх майстроў пэндзля ў інтэрпрэтацыі сучаснікаў, выкананыя ў эксклюзіўнай тэхніцы кава-арт. Дарэчы, маляваць з дапамогай кавы - старажытнае мастацтва, якое зарадзілася на Захадзе. У экспазіцыі 6 кававых палотнаў, якія паказваюць асноўныя напрамкі жывапісу.

Адчуць пах самага духмянага кава-арт-вернісажу беларускай сталіцы можна да 20 мая.