Кнігарня "Спадчына" ў Маладзечне адзначае 70-гадовы юбілей

5 июня 2020
Кніжны магазін, карцінная галерэя і проста знакавае месца сустрэч розных пакаленняў. Гаворка - пра кнігарню "Спадчына" ў Маладзечне. Заўтра яна адзначае 70-гадовы юбілей. Гэта месца ўжо стала сапраўднай культурнай пляцоўкай - ходзяць туды сем'ямі, некаторыя кожны дзень. Па новы том у кнігарню адправілася і Алена Вітко.

Чэрвень 1950 года. На вуліцы Рэвалюцыйнай у Маладзечне (зараз гэта Прытыцкага, 7) з'явіўся кніжны магазін. Фотаздымкі таго часу не захаваліся. У архівах – толькі выявы 80-х гадоў. 

Зараз кнігарня - гэта два паверхі і 200 квадратаў

Тут больш за 30 тысяч выданняў, канцылярскія тавары, розныя цацкі і сувеніры. Ёсць нават карціны мясцовых мастакоў. 
Творы маладзечанскіх аўтараў - і на кніжных паліцах. Напрыклад, гэта выданне  пісьменніка Міхася Казлоўскага. Усяго ж у творчым партфоліа краязнаўца – каля 40 кніг. 
У "Спадчыне" Міхась Казлоўскі набывае кнігі паўстагоддзя. Добра памятае, як у 71-м «хатняя бібліятэка» папоўнілася выданнем Міхася Лынькова «Міколка-паравоз». Усяго ж – ва ўласнай калекцыі амаль 7 тысяч твораў. Пры гэтым у кнігарню Міхась Міхайлавіч заходзіць кожны дзень – і не толькі па літаратурныя навінкі. 
Зараз у калектыве кнігарні - 10 чалавек. І інтарэсы сваіх пакупнікоў  ведаюць добра.

Толькі за адзін месяц кнігарню наведваюць да 10-ці тысяч чалавек

Маладзечанская кнігарня не проста захоўвае літаратурныя традыцыі – яна стала "культурнай прасторай". Тут праводзяць, напрыклад, конкурсы дзіцячых малюнкаў і літаратурныя сустрэчы. 

Веласіпедыстка трапіла пад колы аўто

Трапіла пад колы аўтамабіля. Веласіпедыстка перасякала завулак Кузьмы Чорнага ў Мінску. У гэты момант з боку МКАД на вуліцу паварочваў "фольксваген". Вадзіцель не заўважыў уладальніцу экатранспарту. Веласіпедыстка з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.