Кніжны фестываль адкрыўся ў Мінску

1 апреля 2016

Сёлета прысвечаны ён навуцы і спецыялізаванай літаратуры. Два паверхі Нацыянальнага бібліятэкі падзялілі на некалькі пляцовак: для дзяцей, моладзі, сустрэч з экспертамі і hand-made - выстаў. Фестываль аб'яднаў кнігаманаў розных узростаў. У гэтым пераканалася Аляксандра Драгун.

Бадай, гэта адзіная магчымасць, калі ў самым ціхім месцы можна пагаварыць, чытаць у голас і выбраць апавяданне пад музыку… Другі год літаратурнае свята збірае ў галоўнай бібліятэцы краіны кнігаманаў розных узростаў.

Такія нестандартныя інтарактыўныя формы падабаюцца Варвары Карцавай, таму другі год запар дзяўчынка наведвае кніжны фестываль. Тут ажываюць літаратурныя героі, праходзяць майстар-класы па рэстаўрацыі школьных падручнікаў і сустрэчы з аўтарамі дзіцячых кніг.

Папрактыкавацца ў выразным чытанні ці паслухаць казкі прапануюць на прыступках імправізаванага амфітэатра. Стаць навукоўцам і правесці эксперымент у лабараторыі заахвочваюць на тэматычных майстар-класах.

Сёлета кніжнае свята тэматычнае. Прысвечана яно навуцы, спецыялізаванай літаратуры і сур'ёзным праектам, якія рэалізуюцца ў Мінску. Два паверхі Нацыянальнай бібліятэкі падзялілі на 5 пляцовак: для дзяцей, моладзі, сустрэч, напрыклад, з экспертамі ў сферы выхавання і майстар-класаў.

Сёлета на фестывалі запланавана больш за паўсотні літаратурных і навуковых падзей.

Чырвоны касцёл, Траецкае прадмесце, жылыя шматпавярхоўкі і міні-копія алмазнай чытальні… Кардонны бульвар вырас на кніжным фестывалі. Узводзілі яго 30 валанцёраў на чале з архітэктарамі і інжынерамі.

Заўтра наведвальнікі паспрабуюць стварыць сваю кнігу, убачаць спектакль ад тэатра ценяў і возьмуць удзел у літаратурным марафоне.