Кнігу пра дваранка беларуска - літоўскіх губерняў прэзентавалі ў Мінску

20 апреля 2016

Жанчыны, пра якіх яшчэ не пісалі. Беларускія Таццяны Ларыны і Наташы Растовы ўпершыню ўдастоены цэлай кнігі. Выданне "Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў" ужо можна знайсці ў Мінску. На старонках гістарычнай працы расказваецца пра жыццё прадстаўніц шляхетнага саслоўя - адукацыю, палітычную і грамадскую актыўнасць, сямейныя абавязкі і нават некаторыя цікавыя падрабязнасці. На што ішлі дамы мінулай эпохі дзеля разводу? Па слядах гісторыі прайшла Іна Пілевіч.

Яны не мелі права голасу, але маглі сабе дазволіць дэмарш. Беларускія дваранкі адстойвалі сваё месца ў палітыцы дзёрзкасцю паводзін і строяў. Напрыклад, скосыя позіркі арыстакратак на балі ўспрымаліся як дыпламатычны пратэст.

Жаночы погляд Шуазель-Гуф'е на сваю эпоху - цяпер каштоўная гістарычная крыніца. Мемуары беларускай арыстакраткі леглі ў аснову дысертацыі, а пасля кнігі сучасніцы Наталлі Анофранкі. Кандыдат гістарычных навук першая ў нашай краіне даследавала жыццё беларускіх Таццян Ларыных і Наталляў Растовых.

Наталля Анофранка, аўтар кнігі «Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII - першай палове XIX ст.»: «Былі прыняты законы, што жанчына любога паходжання, якая выходзіла за двараніна, атрымлівала яго статус, тытул і пераходзіла ў новы сацыяльны слой».

Новае вышэйшае саслоўе з'явілася пасля далучэння нашых тэрыторыі да Расійскай імперыі. Напрыканцы XVIII стагоддзя былыя шляхцянкі станавіліся дваранкамі. Працэс уключэння ў новы грамадскі клас, палітычная дзейнасць і адукацыя арыстакратак - на старонках новай манаграфіі. Асаблівай цікавасцю ў калег карыстаецца тэма сямейных адносін.

Шлюб як важная здзелка. Выбар мужа бацькамі лічыўся натуральным і не выклікаў асаблівага супраціўлення. Дзіўным сучасніку здасца і рэгуляванне сямейных адносін. Шлюбы рэгістравала не дзяржава, а духоўныя ўлады.

Разводы ў дваранскіх сем'ях часцей за ўсё уяўлялі сабой проста раз'езд. Усё таму што было складана афіцыйна скасаваць шлюб. Па гэтай прычыне дваранкі ішлі на нелегальныя спосабы спынення сямейных адносін - пераход у іншую канфесію, знікненне звестак пра мужа і нават яго забойства.

Апроч мемуараў, крыніцамі даследавання сталі афіцыйныя дакументы. Аўтарка спасылаецца на збор законаў Расійскай імперыі і статут Вялікага княства Літоўскага. Азнаёміцца з літаратурай, выкарыстанай гісторыкам, можна ў імправізаванай экспазіцыі бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук.