Класіка і рок сустрэліся на сцэне Палаца Рэспублікі

30 ноября 2018

Новымі музычнымі эмоцыямі сёння зараджаў Прэзідэнцкі аркестр. На сцэне Палаца Рэспублікі гледачы ўбачылі і пачулі віртуознае спалучэнне, здавалася б, неспалучальнага - класікі і рока.

Несмяротныя хіты мінулага стагоддзя - "We are the champions" і "Nothing else matters" - ва ўнікальнай сімфанічнай апрацоўцы. Скрыпка, электрагітара і пяркусія - у міксавым гучанні гэтых інструментаў сёння не толькі іграў Шапен і Моцарт, але і грымеў Queen.

Сустрэча класікі і рока - далёка не адзіны эксперымент Прэзідэнцкага аркестра. Яшчэ ў 2012 музыканты першымі ў краіне сталі развіваць сімфарокавыя праекты.