"Класіка і этнамадэрн" ад Віктара Маркаўца - у Нацыянальным мастацкім музеі

5 февраля 2020
"Класіка і этнамадэрн". У Нацыянальным мастацкім музеі - на персанальнай выставе беларускага мастака Віктара Маркаўца. У экспазіцыі - каля 30 твораў жывапісца, якія ўвабралі ў сябе лірыку і рамантызм. Цікавасць да нацыянальнай гісторыі, культуры, фарміравання і развіцця нацыянальнага стылю - асноўныя прыярытэты ў творчасці айчыннага майстра. Яго сёстры таксама малююць i працягваюць мастацкую справу.

Віктар Маркавец пакінуў пасля сябе багатую спадчыну. Ён адраджаў традыцыі маляванкі, станковага і прыкладнога жывапісу, працаваў над роспісам храмаў.