Скарб XVII стагоддзя прадстаўлены на выставе ў БДУ

8 сентября 2017

Некалькі дзясяткаў сярэбраных манет часоў Рэчы Паспалітай выявілі падчас раскопак у дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. Зараз грашовыя знакі захоўваюцца ў музеі гістарычнага факультэта ўніверсітэта. Усяго на экспазіцыі, прысвечанай юбілею беларускай сталіцы, выстаўлена больш за сотню каштоўных знаходак. Некаторыя з артэфактаў датуюцца XI стагоддзем.

Сярод экспанатаў ёсць і сучасныя рэканструкцыі, напрыклад, зімовыя касцюмы воінаў Сярэднявечча і макет замчышча, створаны супрацоўнікамі БДУ. Адкрыццё выставы адбудзецца заўтра. Уваход вольны.