Кітайскі культурны цэнтр адкрывае для мінчан усходнюю краіну

12 декабря 2017

Пазнаёміцца з традыцыямі Паднябеснай падчас творчых сустрэч і адукацыйных праектаў. Кітайскі культурны цэнтр адкрывае для мінчан усходнюю краіну. Цэнтр існуе ўжо год і з гэтай нагоды сёння тут арганізавалі адмысловае свята – прафесійныя мастакі ладзілі майстар-класы па жывапісе і каліграфіі. Акрамя таго, у цэнтры прэзентавалі фотавыставу «Кітайскія хронікі».

Цуй Цімін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі:

"Я вельмі рады, што наша супрацоўніцтва і ўзаемасувязі ў сферы культуры дынамічна развіваюцца. Сёлета і ў Пекіне таксама адкрыўся цэнтр беларускай культуры. Мы ўзаемна стварылі культурныя цэнтры. У Кітаі ўсё больш насельніцтва, моладзь цікавіцца беларускай культурай, мовай".

У Вэйшань, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая:

«Я ўжо другі раз прыязджаю ў Беларусь. Мяне, як прадстаўніка сферы мастацтва, вельмі ўразіў ваш Нацыянальны мастацкі музей. Там сабраны калекцыі выдатных майстроў. Я вельмі рады, што ў нас ёсць магчымасць абменьвацца прафесійным вопытам і наладжваць культурныя сувязі».

Дарэчы, 2018 стане Годам турызму Беларусі ў Кітаі. Для гасцей у сталіцы распрацоўваюць экскурсійныя маршруты, турыстычныя даведнікі і інфармацыйныя паказальнікі на вуліцах горада.