Серыю ілюстрацый Паднябеснай падрыхтаваў мінскі мастак з каўказскімі каранямі Каміл. Гэта казачныя малюнкі паводле кітайскіх твораў. На палотнах мудрацы, філосафы, музыканты адлюстраваны змяшанай тэхнікай - тушшу, пяром і акварэльнымі фарбамі з аўтарскім адмысловым почыркам.
У галерэі больш як паўсотні ілюстрацый. Прычым, для аўтара гэта не першы праект. Мастак называе сябе ўніверсальным майстрам - працуе ў жывапісе, графіцы і скульптуры.













