Кінатэатр Беларусь праводзіць акцыю Ноч кіно

16 августа 2013

Сёння ў ноч на суботу кінатэатр Беларусь праводзіць начныя сеансы - акцыя пад назвай Ноч кіно. Акрамя сусветных кінанавінак наведвальнікаў чакаюць розныя конкурсы і канцэрты.


Якія сюрпрызы прыгатаваныя для кінаманаў - ведае наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч.

Сёння ўначы кінатэатр Беларусь устроіць грандыёзнае дзейства для кінаманаў пад назвай Ноч кіно. Усяночныя кінапаказы з забавамі вельмі спадабаліся беларусам. За гэта лета Ноч кіно ў Мінску праводзіцца ўжо трэці раз.


У чэрвені кінатэатр Мір частаваў кінанавінкамі гледачоў, у ліпені Дом кіно, ну а сёння жнівеньскім вечарам кінатэатр Беларусь запрашае на ўсяночны паказ трох сусветных кінанавінак 2013года.


Сярод іх: самы паспяховы анімацыйны праект года - сіквел Гадкі Я - 2 з героямі: Гру, яго дочкамі і памочнікамі, камедыя Мы - Мілеры пра расцяпу-наркадылера і трылер Параноя аб карпаратыўных войнах з галівудскімі зоркамі ў галоўных ролях.


Таццяна Коктыш, намеснік дырэктара кінатэатра Беларусь: Многія гавораць, што мультыкі - гэта для дзяцей - няпраўда. Гэты мультык, ён для ўсіх, для самай шырокай аўдыторыі. Другім фільмам ідзе карціна Параноя. З такога вясёлага фільма, фарбавага, пазітыўнага, пераходзім на трылер з вельмі добрым акцёрскім складам. Ну і сканчаць праграму, калі ўсе стаміліся і ўсе захочуць спаць, трэба чымсьці хуліганскім і правакацыйным Мы Мілеры - такая хуліганская камедыя.


У перапынках паміж сеансамі наведвальнікаў чакаюць выступленне кавер-бэнда, гульня ў мафію, розыгрышы ўсялякіх прызоў, конкурсы, фотасесіі і гэтак далей.


Вольга Карнеева, арганізатар забаўляльнай праграмы Ноч кіно: Для зручнасці нашых гледачоў мы робім невялікія перапынкі па 30-40 хвілін, паўзы, у якіх госці нашы змогуць трошкі адпачыць, перакусіць, расслабіцца, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і забаўляльнай праграме.


Першы ў краіне мультыплекс Беларусь запрашае да сабе на Ноч кіно у 23:00. Наведванне будзе каштаваць 200 тысяч рублёў. Дарэчы, мультыплекс - гэта кінатэатр з некалькімі кіназаламі, дзе асноўная мэта - не толькі адначасовы паказ некалькіх фільмаў на розныя густы, але і арганізацыя забаў, якая дазваляе наведвальнікам атрымаць максімум задавальнення.