Кінастудыі краін СНД і Грузіі будуць працаваць над сумеснымі кінастужкамі

24 сентября 2019

Абмен тэхнічнымі магчымасцямі, сумеснае кіно і папулярызацыя прадукцыі на замежных рынках і кінафестывалях -  такія мэты  ў новым пагадненні аб супрацоўніцтве кінастудый краін СНД і Грузіі. Сёння дырэктары васьмі кінавытворчасцяў правялі рабочую сустрэчу на базе "Беларусьфільма", дзе прэзентавалі стужкі і магчымасці сваіх кампаній  і адразу ж абмеркавалі праблемы кінаіндустрыі.

Кожная кінастудыя прывезла з сабой кінастужку. Іх паказ пройдзе на наступным тыдні ў рамках Тыдня дружбы на "Беларусьфільме".