Кінаманы Мінска развіталіся з "Лістападам" да наступнага лістапада

12 ноября 2017

Да культурных падзей тыдня. У пятніцу кінаманы Мінска развіталіся з “Лістападам” да наступнага лістапада. Цырымонія закрыцця прайшла ў сталічным кінатэатры "Масква". Самая чаканая для кінематаграфістаў падзея, згодна з міжнародным рэгламентам, строга функцыянальная: уручыць запаветныя статуэткі і абвясціць імёны фаварытаў прафесійнага журы. Не абышлося, вядома, і без лірычных, больш дакладна, джазавых адступленняў. Так, паўзы паміж намінацыямі запоўнілі музыканты.

Сёлета абышліся без роляў другога плана, затое з некалькімі спецыяльнымі прызамі. Хрустальную статуэтку ад Кіраўніка дзяржавы "За гуманізм і духоўнасць у кіно" ўручылі рэжысёру з Кыргызстана Актану Арым Кубату. Адзін з хедлайнераў кінафоруму карціна расійскага рэжысёра Барыса Хлебнікава - "Арытмія" - стала лепшай у некалькіх намінацыях. Прыз сімпатый гледачоў - у кааператыўнай стужкі "Кандэларыя". А вось "Золата "Лістапада" дасталася эстонцу Райнеру Сарнету за чорна-белую стужку "Лістапад" - паводле эстонскай міфалогіі. Карціну ўжо ахрысцілі "балтыйскім фэнтэзі".