Кінакалекцыя ў Сетцы папоўнілася стужкамі сталічных школьнікаў

5 февраля 2013
Расказвае Наталля Кезік: Хоць і без чырвонай дарожкі, але з Оскарам. Вось такую своеасаблівую ўзнагароду сёння атрымалі 6 каманд. Але акцёры, рэжысёры і сцэнарысты прыйшлі на паказ уласных стужак не ў сукенках і фраках, а ў школьнай форме.
Пінжак і штаны не паспеў пасля ўрокаў пераапрануць і Сяргей Уладзіміравіч. Настаўнік фізікі і інфарматыкі сёння быў галоўным канкурэнтам - Оскара забраў у дзвюх намінацыях. Прапанаваў лепшую мабільную ідэю і зняў самы забаўны фільм. Заадно настаўнік даў школьнікам рэцэпт перамогі.
(Сяргей Муратаў, удзельнік конкурсу MOBILA ART, настаўнік фізікі гімназіі № 16 г. Мінска)
Ілья ў мабільным фільме прыдумаў для сябе галоўную ролю супергероя. На сцэнарый здымачная група вырашыла не марнаваць час. Кінастужку школьнікі знялі за 8 гадзін. Толькі вось для перамогі не хапіла ўсяго аднаго голасу ад гледачоў у Інтэрнэце.
(Ілья Пекер, удзельнік конкурсу MОBILA ART)
Сёння на экран у кіназалу Ракеты трапілі два дзясяткі фільмаў з пяцідзесяці. Менавіта іх для прагляду загадзя выбрала журы. Але кінасуддзі на фінал гарадскога конкурсу прыехаць не паспелі. Самі пакуль вучацца здымаць кіно, толькі сапраўднае на прафесійную камеру.
(Ганна Булай, прэс-сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ)
І ўжо сёння фільмы-пераможцы трапілі ў поле зроку прафесіяналаў. Кінастужкі глядзяць члены журы рэспубліканскага этапа. Хто зняў на мабільны тэлефон самы лепшы ва ўсёй краіне фільм, даведаемся на наступным тыдні.