Кінагурманы ў чаканні цырымоніі адкрыцця "Лістапада"

1 ноября 2019
Менш чым гадзіна застаецца да цырымоніі адкрыцця XXVI Міжнароднага кінафоруму "Лістапад". У гэтыя хвіліны ідзе  апошняя падрыхтоўка ля кінатэатра "Масква". Там працуе Дар'я Тарасава. 

Сёлета арганізатары XXVI "Лістапада" прапаноўваюць нам крыху пачакаць з дрэс-кодам  black tie. Замест традыцыйнай чырвонай дывановай дарожкі ля кінатэатра "Масква"  здымачная пляцоўка "Беларусьфільма". Стаць галоўным героем тут можа кожны,  і для гэтага не абавязкова наяўнасць уваходнага білета.

У маштабе рэальных дэкарацый госці могуць прайсці праз імправізаваны здымачны павільён. Прама перад "Масквой" працуе кінагрупа. Тут  жа прыпаркаваныя вінтажныя аўто, дарэчы, сапраўдныя сінема-рэкардсмены, якія дзясяткі разоў  з’яўляліся  на экранах. Так не толькі абыгрываюць 95-годдзе нацыянальнага кінематографа, але і падводзяць да слогана  сёлетняга форуму – "Да радасці". У пракат мінскіх кінатэатраў адправяцца 154 стужкі.

Ну а мы чакаем прыбыцця зорных гасцей. Удзел у форуме пацвердзілі каля 130 персон, некаторыя ўжо прыляцелі ў Мінск. Адкрые "Лістапад" тытулаваная поўнаметражка ад балгарскай кінашколы. Трагікамедыя "Бацька" ўжо атрымала "Хрустальны глобус" у Карлавых Варах.

Афіцыйна "Лістапад" адкрыецца, калі на сцэне разаб'юць фарфоравую талерку аб штатыў. Гэта кіношная традыцыя, якой адкрываюць кожны форум. Абяцаюць нам і высокатэхналагічную рэжысуру цырымоніі. "Да радасці" кінаманаў адправіць анімацыйная 3D-дарога, якую мы ўбачым на адкрыцці.