Кінафестываль пад эгідай ААН праходзіць у кінатэатры “Перамога”

2 декабря 2015

Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць - восьмы кінафестываль пад эгідай ААН стартаваў у Мінску. У праграме – паказ дзесяці сусветных фільмаў, сюжэты якіх расказваюць аб каштоўнасці жыцця і магчымасцях людзей з рознымі сацыяльнымі ўмовамі. У фестывалі прымаюць удзел кінастужкі Амерыкі, Бразіліі, Францыі, Фінляндыі, Англіі, упершыню далучыўся Ізраіль.

На экране - як кінакарціны 90-ых, так і сучасныя, сярод якіх і сёлетні прызёр Канскага кінафестывалю - французскі фільм «Дзіпан».

Кінафестываль праходзіць ў сталічным кінатэатры “Перамога” да 10 снежня. Усе паказы бясплатныя. Пачатак сеансаў а сёмай гадзіне вечара. У фае экспануецца выстава, прысвечаная 70-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.