Кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску пад слоганам "Пазнаваючы белы свет"

18 октября 2018

25 гадоў на кінаарэне. "Пазнаваючы белы свет" - пад такім слоганам у Мінску пройдзе юбілейны міжнародны кінафорум "Лістапад", які дырэкцыя фестывалю прысвеціць Кіры Муратавай. Беларускім кінаманам прапанавалі конкурсную праграму форуму, якая разгорнецца на 5 пляцоўках беларускай сталіцы. Дарэчы, столькі ж і намінацый у самога конкурсу. Удзел у праграме "Лістапада" прымуць 167 карцін. Шырокая і геаграфія канкурсантаў: у рамках міжнароднага форуму свае стужкі прадэманструюць 48 краін. Упершыню на беларускім экране фільмы з ПАР і Кеніі. "Лістапад" падтрымлівае сусветную тэндэнцыю на жаночае кіно: сёлета ў форуме ўдзельнічаюць 11 карцін, знятых прадстаўніцамі выдатнай паловы чалавецтва.

Па традыцыі форум стартуе ў кінатэатры "Маcква". Стужкай адкрыцця стане мастацкая карціна польскага рэжысёра "Халодная вайна". Фільм ужо ўдастоіўся Залатой пальмавай галіны ў Канах. Беларускія кінаманы ўбачаць яго 2 лістапада.