Кінафестываль "Лістапад" пакажа 155 фільмаў

3 ноября 2019
На кінафестываль "Лістапад" прыехала шмат гасцей. XXVI Мінскі міжнародны фестываль пакажа 155 фільмаў, якія ці наўрад убачыш у масавым пракаце. Большасць стужак ужо ўзялі ўзнагароды Кан, Венецыі і Карлавых Вар. 

Яшчэ 5 гадоў таму цырымонія адкрыцця ў кінатэатры "Масква" была падставай убачыць знакамітасцяў, але на гэты раз арганізатары нават адмовіліся ад традыцыйнай чырвонай дывановай дарожкі. Ды і тых, хто ў кожнага другога на слыху, не дачакаліся. Больш як для 130 кіношнікаў прастору "Масквы" перафарматавалі ў вытворчы цэх "Беларусьфільма". Тут на ўваходзе - здымачная пляцоўка, і грымёрка, і дэкарацыі кафэ з сіткама. 

За ўзнагароды "Лістапада" будуць змагацца 79 стужак у шасці намінацыях. Вядома, чакаем пераможца ў Нацыянальным конкурсе. На працягу тыдня ў сямі кінатэатрах Мінска пройдуць больш як 250 сеансаў.

У рамках "Лістапада" дзейнічае і індустрыяльная платформа, дзе маладыя прадстаўнікі кінаіндустрыі абмяркуюць фінансаванне сваіх праектаў. Фестываль становіцца выдатнай стартавай пляцоўкай для таленавітых, але пакуль невядомых аўтараў.

Наяўнасць фестывалю такога ўзроўню ў нашай краіне - ужо добры знак для кінематаграфістаў. У Беларусі любяць кіно. Але калі ж паставяць справу на паток, каб якасных айчынных стужак было больш? Бо пакуль і папулярных фільмаў, і серыялаў практычна няма. І у гэтым сэнсе мы вельмі сур'ёзна адстаём ад нашых суседзяў, дзе кінавытворчасць развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі і ператвараецца ў сур'ёзную бізнес-мадэль. 

Якія праблемы сёння ёсць у беларускай індустрыі? Хто вінаваты і што рабіць, каб фабрыка па кінавытворчасці працавала на поўную сілу? Адказы шукала Ніна Мажэйка (відэа)