Увагу ад фільмаў не будзе адцягваць чырвоная дарожка, гламур і пампезнасць. 21-ы Мінскі міжнародны кінафестываль пачнецца ўжо 7 лістапада. Дэвіз форуму - Такое рознае кіно. Месца адкрыцця і асноўная пляцоўка - кінатэатр Масква. У праграме больш за 160 фільмаў з 47 краін. Тройка лідараў па колькасці заяўленых стужак - Беларусь, Францыя, Расія. Чакаецца прыезд знакамітых рэжысёраў свету, старшыня асноўнага конкурсу - Валерый Тадароўскі, стваральнік фільмаў Краіна глухіх, Стылягі. Упершыню сёлета пройдзе конкурс нацыянальнага кіно, беларускія аўтары пакажуць гледачу 24 карціны.
Ігар Сукманаў, праграмны дырэктар ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад: Разлічваем на прыезд аўстралійскага рэжысёра Стывена Лэнса, чыя карціна Мая спадарыня будзе ўдзельнічаць у конкурсе Маладосць на маршы, выдатны рэжысёр з Уругвая, які пражывае ў Іспаніі, Брэхнер. Аўтары амаль 70% карцін, якія ўдзельнічаюць у асноўных паказах, будуць у Мінску.
Упершыню на фестывалі запланаваныя начныя паказы конкурсных фільмаў. Асноўнымі пляцоўкамі стануць лепшыя кінатэатры сталіцы з сучасным абсталяваннем: Масква, Цэнтральны, Перамога, Піянер, Мір і Дом кіно.














