Кім Брэйтбург - у Мінску

3 октября 2013

Расійскі кампазітар і прадзюсар прыехаў у Беларусь з дзелавым і творчым візітамі. Адна з мэт - гэта пастаноўка новага твора. Таксама маэстра сустрэўся з моладдзю ўніверсітэта культуры.


Падрабязнасці ў Наталлі Бардзілоўскай.

У аўдыторыі кафедры эстраднага майстэрства Брэйтбург з жонкай (выкладчыкам маскоўскай Гнесінкі). Размясціліся ў цэнтры, але па-студэнцку за партай. Гэта знак моладзі - можна задаваць любыя пытанні. У дыялогу - апошнія навіны расійскага шоу-бізнесу, пажаданні на будучыню і сакрэты паспяховага кастынгу. Сустрэча на дзве з паловай гадзіны - пачуць прадзюсара, у арсенале якога праца з Кіркоравым, Меладзэ і Баскавым, сабраліся не толькі эстраднікі ўніверсітэта культуры. У зале - студэнты з іншых патокаў і выкладчыкі амаль з усіх кафедр ВНУ.


Музычны стратэг, прадзюсар Руслана Аляхно і аўтар песень для Ірыны Дарафеевай, часты госць віцебскіх Славянскіх базараў, Брэйтбург не выключае: хутка зноў прыедзе ў Беларусь шукаць таленты. Зараз вядуцца перамовы аб магчымасці паставіць у Мінску новы мюзікл.


Пяць мюзіклаў за мінулыя пяць гадоў. Блакітная камея - у Мінску. Казанова - нядаўна пастаўлены ў Краснаярску. У найбліжэйшых планах - пастаноўка Джэн Эйр у Маскве. За жанрам мюзікла Брэйтбург бачыць будучыню.


Будучыня эстрады - у тандэме з тэатрам і яго драматычным дзействам. Аб'яднаць эстраду з Мельпаменай - прадмет асаблівай творчай цікавасці кампазітара. Ужо некалькі сезонаў з афіш Беларускага музычнага тэатра не сыходзіць Блакітная камея. І два разы на год кампазітар прыязджае праэкзаменаваць свой твор. Новы візіт - не выключэнне.


Ніякіх замен у беларускай Блакітнай камее не прадбачыцца, і абноўлены самім аўтарам спектакль заўтра будзе па-ранейшаму збіраць свае аншлагі.