Мастачку са Жлобіна запрасілі на сусветны чэмпіянат жывых статуй у Нідэрландах

27 февраля 2020
Мастачку са Жлобіна запрасілі на сусветны чэмпіянат жывых статуй, які праходзіць у Нідэрландах. Мадэлі Ганны Донец ужо не раз пакаралі еўрапейскія пляцоўкі і ўдзельнічалі ў тэлевізійных праектах. На стварэнне аднаго вобраза ў аўтарскай манеры часам сыходзіць тры месяцы. Усё пачынаецца з эскіза і выбару тканіны будучага касцюма. Адзенне пакрываецца спецыяльным растворам, а затым фарбай. Завяршальная рыска - спецыфічны мэйкап. Любімай справе Ганна прысвяціла больш як 10 гадоў.

Ганна Донец, мастачка: "У працэсе працы, бывае, вобраз перажывае нейкія трансфармацыі. Бывае, нешта атрымліваецца, нешта не. Ты, здаецца, бачыш гэты вобраз, але, каб яго ўвасобіць, гэта трэба нават часам асвоіць нейкую новую прафесію, альбо асвоіць новыя матэрыялы. Тут ідзе праца і з дротам, і з такімі мужчынскімі прыладамі, як абцугі, круглагубцы, паяльнікі".

Працы Ганны ўжо ацанілі на фестывалях у Расіі, Украіне, Бельгіі, Кітаі, Польшчы і іншых краінах свету. Акрамя таго, яе жывыя статуі - нязменныя ўдзельнікі "Славянскага базару" ў Віцебску.