Пакінуты дом, Радаўніца ў пустым храме. Свае новыя работы мастачка Людміла Андзілеўка прысвяціла Чарнобыльскай трагедыі. На карцінах аўтара адлюстравана жыццё, якога ніколі не было. Пачуцці і думкі тых, хто назаўсёды вымушаны быў пакінуць свой дом. Мастачка родам з Глыбокага. Гэтае мястэчка таксама стала другім домам для жыхароў забруджаных раёнаў.
Убачыць выставу можна ў Палацы культуры ветэранаў да трыццатага красавіка.













