Мастак Віктар Альшэўскі прадставіў аўтарскі праект да ўласнага 65-годдзя

7 сентября 2018

Творчая аўтабіяграфія ў 90 палотнаў. Мастак Віктар Альшэўскі прадставіў аўтарскі праект, прысвечаны ўласнаму 65-годдзю. У экспазыцыі - працы, створаныя ў 21 стагоддзі. Гэта як добра вядомыя карціны, так і тыя, што раней не выстаўляліся. Сёння павіншаваць мастака з адкрыццём вернісажу прыйшлі блізкія, сябры, калегі і прадстаўнікі творчай і кіруючай інтэлігенцыі. А ўжо заўтра з персанальнага "Пункту адліку" Віктара Альшэўскага стартуе акцыя "Вераснёвая ноч" у Нацыянальным мастацкім музеі, дзе будзе арганізаваная сустрэча з мастаком. Вольга Мядзведзь прадоўжыць (відэа).