Сяргей Савіч вырашыў прыцягнуць увагу мінчан да гібелі аўстралійскіх жывёл пры дапамозе сваіх карцін

17 января 2020
Пажары ў Аўстраліі закранулі сэрцы і беларусаў. Так, мастак Сяргей Савіч вырашыў прыцягнуць увагу мінчан да гібелі  аўстралійскіх жывёл пры дапамозе сваіх карцін. Чатыры анімалістычныя  малюнкі ён размясціў на дамбе Мінскага мора. Над адным з іх аўтар намаляваў сонца ў выглядзе сэрца. Яно сімвалізуе любоў да братоў нашых меншых, якая сагравае чалавека.Такім чынам ён жадае заклікаць жыхароў нашай краіны заўважаць  пакуты дзікіх і бяздомных жывёл, клапаціцца і дапамагаць ім.

Мастак не збіраецца спыняцца на чатырох малюнках. У планах стварыць яшчэ некалькі замалёвак і не толькі на тэрыторыі Мінскага мора.