Мастацкі праект "Спадчына Беларусі" працягвае знаёміць свет з архітэктурнай спадчынай нашай краіны

4 марта 2017

Аўтарамі сталі Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч. Пасля Парыжа і Бруселя фотавыстава славутасцяў адкрылася ў Берліне. На працягу месяца шырокафарматныя працы будуць упрыгожваць агароджу пасольства Беларусі. Сярод прапанаваных помнікаў - храмы ХІІ стагоддзя, комплексы ў Міры і Нясвіжы, унесеныя ў Сусветны спіс ЮНЕСКА.

У Берліне прэзентаваны і альбом "Спадчына Беларусі ". Кніга стала своеасаблівым брэндам, перавыдавалася 16 разоў, і сёння яе тыраж дасягнуў сарака пяці з паловай тысяч экзэмпляраў, што стала рэкордам сярод прадстаўніцкіх кніг-альбомаў.

Гасцям вечара паказалі фільм пра Еўфрасінню Полацкую. Прадстаўнікі замежных дыпмісій, журналісты і дзеячы культуры ўразіліся багатай гісторыяй нашай краіны. Пасля Берліна выстава "Спадчына Беларусі" адправіцца ў Прагу і Варшаву.