Мастацкі праект "Прысутнасць" аб'яднаў выказванні 5 маладых мастакоў

15 октября 2019

Мастацкі праект "Прысутнасць" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў аб'яднаў выказванні 5 маладых мастакоў. Кожная з 5 залаў прысвечана разважанням на тэму ролі чалавека ў сучасным свеце. Аўтарская выстава Аляксандры Пармон "Люстэрка" ўключае жывапіс, бодзі-арт і люстэркі.

Праект TERRA закранае экалагічныя праблемы. Аляксей Науменка выкарыстоўвае люстэрка і шкло ў спалучэнні з натуральнымі матэрыяламі  (дрэвам, вугалем, пігментамі) у якасці манументальных пано.

Яшчэ адна экспазіцыя праекта - серыя ілюстрацый шведскай мастачкі і пісьменніцы Сары Лундберг да кнігі на беларускай мове, прызнанай лепшым дзіцячым выданнем мінулага года ў Швецыі

.