Мастацкаму кіраўніку Купалаўскага тэатра Мікалаю Пінігіну - 62

6 августа 2019

Зрэжысіраваныя майстрам "Тутэйшыя", "Сымон-музыка" і "Рэвізор" - у топе прагляданых спектакляў Беларусі. Усяго ў спісе Пінігіна  звыш сарака прац. Заслужаны дзеяч мастацтваў пачынаў кар'еру рэжысёра на Беларускім тэлебачанні ў канцы 70-х, а пасля  перайшоў на тэатральныя падмосткі. Яго пастаноўкі бачылі ў Парыжы, Піцеры і Маскве. Больш падрабязна пра жыццё і кар'еру майстра - у праекце "Майстры і куміры". Сёння ў 10:15 на тэлеканале "Беларусь 3".